
















































Дзве перамогі над чэмпіёнамі свету – гэта вам не жарты. А пакуль футбалісты вярнуліся дадому.
Зборная Беларусі па пляжным футболе бліснула на этапе Еўралігі ў Шыафоку. Каманда ехала на турнір з адной глабальнай мэтай – прабіцца ў Суперфінал. Для гэтага напэўна хапіла б і адной перамогі, дзьвух – стоадсоткава. Аднак беларусы, здаецца, здзівілі і саміх сябе. Чэмпіёны свету 2011 і 2013 гадоў – расіяне – наогул ані разу ня здолелі патрапіць у нашу сетку (рэдкі выпадак для пляжнага футбола!) – перамога беларусаў 2:0. Але і гэта быў яшчэ не пік. На наступны дзень былі бітыя дзечыя чэмпіёны свету партугальцы - 4:2! Абыграць больш падатлівых румынаў было ўжо справай тэхнікі – 8:4, і першае месца на ўсім этапе наша.
Вяртанне на радзіму адбылося на наступны дзень. «Мінск-2» толькі-толькі візуальна абнавіўся – «Белавія» прэзентавала новы дызайн самалётаў, і ўсё вакол мела бела-блакітную расфарбоўку.
Рэйс з Будапешта затрымаўся на паўгадзіны, таму лідары Ігар Брышцель, Вадзім Бокач, Дзмітры Камзолаў, а таксама трэнер Уладзімір Сарачынскі, паспеўшы прыняць хуткія віншаванні, аператыўна пакінулі аэрапорт – «На маршрутку спазняемся».
Футбалісты адзін за адным з'яўляліся з дзвярэй першага «гейта», а потым з'явіўся Ён – той самы кубак, за які вялася такая ўпартая барацьба. «Будзе выдатнае ўпрыгожванне ў музей», – адзначылі хлопцы.

Як вядома, з новага сезона са зборнай Беларусі працуе бразільскі трэнер Марка Актавіа. З камандай сваёй радзімы ён шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам свету, выйграваў Еўралігу з партугальцамі, быў наймацнейшым у Азіі з Іранам ... Калі праводзіць аналогію з вялікім футболам, то ў свеце «бічсокера» Марка – не меньш як Вісэнтэ дэль Боске або Марчэла Ліпі. Адолеўшы доўгі шлях і нават напісаўшы некалькі спецыялізаваных кніг, Марка прыйшоў тварыць справы ў зборнай Беларусі. Першыя поспехі ўжо ёсць.
— Адчуваю сябе вельмі шчаслівым, вельмі ганаруся сваімі гульцамі. Мы дасягнулі неверагоднага, гістарычнага выніку для беларускага пляжнага футбола. Перамагчы ў Еўралізе апанентаў узроўню Расіі, Партугаліі, выйграць тры матчы – гэта дарагога варта. Усе сусветныя выданні, прысвечаныя пляжнаму футболу, пісалі пра нашу перамогу ў захопленых тонах. Ніхто не чакаў, што Беларусь здолее перамагчы такіх супернікаў. Гэта паказвае, што мы рухаемся ў правільным накірунку і павінны працягваць тварыць новыя дасягненні беларускага бічсокера.
З «моцнымі гэтага свету» вельмі цяжка змагацца. У лепшыя зборныя Еўропы прыцягваюцца сур'ёзныя інвестыцыі, федэрацыі ўкладаюць значныя сродкі. І на Еўралізе мы выйгралі чатыры матчы з шасці, прайграўшы толькі італьянцам і гішпанцам у адзін мяч. І зараз у нас ёсць канкурэнтаздольная каманда, якая можа перамагаць любыя зборныя.
— Мы выканалі ўсё тое, што патрабаваў ад нас галоўны трэнер, — гаворыць брамнiк Валеры Макарэвіч. — Такіх пачуццяў ад пляжнага футбола, здаецца, яшчэ не было ні ў кога з нас. Гэта вельмі прыемна. Хацелася, каб такое было як мага часцей. Каб мы ехалі не за адной перамогай, а заўседы мелі вось такі настрой.
— Самі ад сябе чакалі такога?
— Не задумваўся аб гэтым. Па-першае, ставілі мэту трапіць у Суперфінал. А далей – як атрымаецца. І ўсё атрымалася годна. Абыгралі расіян, чэмпіёнаў свету партугальцаў… Вядома, было вельмі цяжка. Хаця Расія была ў эксперыментальным складзе, іх гульцы таксама вельмі моцныя, яны хацелі паказаць сябе. А ў матчы з партугальцамі перамаглі нейкім цудам. Дзякуй усім, хто змагаўся. Гэта надоўга з намі застанецца. Намаганнямі ўсіх футбалістаў мы прыйшлі да поспеху.
— Здавалася, што наша гульня была даволі простай. Кідок галкіпера – адразу ўдар нападаючага ў адзін-два дотыкі.
— Гэта толькі на першы погляд усё так проста. Важна арганізавана дзейнічаць у абароне. Наогул гэта былі два розных матчы. Адна з таямніцаў гульні з такімі моцнымі супернікамі – як мага шчыльней з імі дзейнічаць і спадзявацца на контратакі, якія ў нас атрымліваліся. У паядынку з партугальцамі мы пачыналі атаку па сістэме 3-1, і тры іх форварды таксама высоўваліся на нашых абаронцаў. Таму было даволі проста – трэба было карыстацца здольнасцямі нашых нападаючых, Брышцеля і Самсонава, і даводзіць да ніх мяч для барацьбы адзін у адзін.
Прыемна адзначыць, што беларусы дасягнулі поспеху і ў асабістых намінацыях. Валеры Макарэвіч быў прызнаны найлепшым галкіперам турніру, а Ігар Брышцель з шасцю галамі стаў найлепшым бамбардзірам этапу.
— Заўсёды прыемныя такія дасягненні, — гаворыць Макарэвiч. — Адное – калі ты найлепшы кіпер чэмпіянату Беларусі, зусім іншае – быць прызнаным у Еўропе. Але не першы раз скажу – гэта справа ўсёй каманды. Гэта пляжны футбол – абараняецца і атакуе ўся пяцёрка. Дзякуй хлопцам: яны, як і я, добра выконвалі свае абавязкі. Яны пільна ахоўвалі супернікаў і не давалі ім прасторы.
— Вельмі шчаслівы за хлопцаў, — уторыць свайму кіперу Марка Актавія. — З нашага красавіцкага кэмпу ў Санкт-Пецярбургу яны вельмі шмат працавалі і заслужылі гэтыя ўзнагароды. Макарэвіч і Брышцель крочаць да таго, каб быць найлепшымі ў свеце. І мы імкнемся развіваць кожнага гульца, а каманда Беларусі моцная менавіта як калектыў.
Зараз на павестцы дня – Суперфінал Еўралігі. Ён адбудзецца 25-28 жніўня ў італьянскай Катаніі. Восем зборных пазмагаюцца за званне наймацнейшай у Старым Свеце. Спачатку каманды правядуць па тры матчы ў квартэтах, а потым у стыкавых паядынках вызначаць уладальнікаў першага, трэцяга, пятага і сёмага месцаў. Супернікі беларусаў ужо вядомыя – гэта Гішпанія, Украіна і Германія.
— Можа здацца, што нам дасталася лёгкая група, — каментуе расклад Макарэвіч. — Але ў нас даволі таленавітыя супернікі, перш за ўсе гішпанцы. Тыя ж немцы, быццам аўтсайдары, могуць папорціць усім нервы. Гэта накладае адбітак. Будзьма змагацца за першыя два месцы ў групе. А расіяне, італьянцы, партугальцы і швейцарцы, з паралельнага квартэту, могуць адбіраць балы адзін у аднаго.
Зараз у еўрапейскім футболе ёсць 10-12 каманд, якія рэальна здольны прэтэндаваць на прызавыя месцы, — кажа Марка Актавіа. — Мы паважаем усіх апанентаў па Суперфінале. Не сумняваемся, што нам будзе вельмі складана, але трэба дэманстраваць усё лепшае, што ў нас ёсць, каб беларускія заўзятары маглі намі ганарыцца.
— У гэтым сезоне беларусам трэба будзе правесці, акрамя Суперфіналу, яшчэ і кваліфікацыю чэмпіянату свету. У сувязі з гэтым пытанне: у Шыафоку нашы хлопцы паказалі свой максімум, ці мы здольныя на большае?
— Лічу, што BSWW у прынцыпе склала вельмі няўдалы каляндар. Два топ-спаборніцтвы запар! Не разумею, навошта яны так зрабілі. Любой камандзе свету вельмі складана змагацца на адным турніры, а праз тры дні ехаць на іншы, яшчэ больш важны… Гэта дрэнная праца складальнікаў календара, дрэннае разуменне футбола. Але гэта правілы, якім мы павінны падпарадкоўвацца. Трэба імкнуцца дамагацца максімуму на абодвух спаборніцтвах.
— Калі будзем працаваць так, як у Венгрыi – усё будзе добра, — падводзіць вынікі Макарэвіч. — На спаборніцтвах будзьма біцца за самыя высокія месцы. Гэты этап дадаў упэўненасці, што мы здольныя перамагаць наогул усіх, а не толькі прыгожа гуляць. Разлічваем на добры вынік – і мы яго заслугоўваем.
Андрэй Рапапорт, АФПФ і Offside.by
В минувшие выходные в Шиофоке состоялся третий этап Евролиги, по итогам которого определились все участники Суперфинала. Сборная Беларуси приехала в Венгрию с тремя очками в копилке, но сенсационно выиграла все три матча и впервые в своей истории стала победителем этапа Евролиги. Главный тренер белорусской национальной команды Марко Октавио в интервью корреспонденту Beachsoccerrussia поделился эмоциями от достигнутого успеха, рассказал о стоящих перед ним вызовах, отметил работу Ассоциации «Федерация пляжного футбола» Беларуси, а также сравнил жизнь в Беларуси и Иране.
— Марко, поздравляю с победой на этапе Евролиги. Наверное, вас переполняют положительные эмоции.
— Я очень рад. Мои игроки проделали отличную работу и заслужили этот успех. Мы очень уважаем своих соперников. И Россия, и Португалия, да и Румыния - очень сильные команды. Конечно, победа на этапе Евролиги стала для нас сюрпризом, спасибо Богу за такой щедрый подарок.
— На этапе в Москве белорусы тоже смотрелись неплохо, но потерпели два поражения. Что изменилось за это время?
— Я пытаюсь создать новую команду, доношу до игроков свои идеи относительно стиля игры. Я воспринимаю работу в Беларуси как долгосрочный проект и стараюсь создать команду с прицелом на долгие годы вперёд. Конечно, невозможно сделать это за три месяца, но белорусские игроки отлично впитывают мои мысли, пытаются переносить их на песок, используют новые для них тактические схемы. К счастью, пока всё получается хорошо.
— Вы возглавили сборную Беларуси в феврале этого года. С какими основными трудностями вы столкнулись на новой должности?
— Наша основная задача заключается в том, чтобы сделать пляжный футбол в Беларуси более профессиональным. Многие игроки вынуждены совмещать занятия «пляжкой» с основной работой. Надеюсь, постепенно мы сможем создать условия для того, чтобы игроки могли сосредоточиться на пляжном футболе. Но сейчас мы только начинаем этот проект и хотим развиваться шаг за шагом. Мы стараемся проводить больше тренировочных сборов, чаще собираться всей командой.
— А на какой срок рассчитано ваше соглашение со сборной Беларуси по пляжному футболу?
— Мы подписали контракт на один сезон, а дальше будем смотреть в зависимости от результатов. Через две недели нам предстоят крайне тяжёлые и важные соревнования - сначала Суперфинал Евролиги, а затем квалификация чемпионата мира. Нам будет непросто, потому что уровень пляжного футбола в Европе очень высок. Ранее я в течение четырёх лет работал в Азии, и там, конечно, немного другая специфика. Но мы в любом случае будем сражаться и отдадим все силы борьбе.
— Какова задача вашей команды на этот сезон?
— У меня, как и у любого тренера, есть свой план, своё видение игры, которое я хочу донести до игроков. Важно, чтобы они не только перенимали мои идеи, но и понимали, что и зачем я от них требую. Это небыстрый процесс, но постепенно футболисты привыкают к моим пожеланиям и начинают воплощать их на поле всё лучше. Главное, чтобы они понимали, чего я хочу, каким путём мы идём, верили в этот путь. Я стараюсь использовать каждого игрока по максимуму, дать каждому возможность раскрыться и засиять. Мы очень хорошо провели этот турнир, но игроки должны понимать, что постоянно выступать на таком уровне будет очень тяжело.
— На что направлена работа Ассоциации «Федерация пляжного футбола» Беларуси?
— Руководство пляжного футбола многое делает для развития нашего вида спорта в стране. Оно оказывает серьёзную поддержку игрокам и командам, ведёт поиск средств для повышения класса национального чемпионата, развивает «пляжку» среди игроков не старше 21 года. Вместе мы пытаемся создать новую эру белорусского пляжного футбола. Мы мечтаем, чтобы «пляжке» уделялось больше внимания со стороны министерства спорта Беларуси.
— Как оцените шансы своей команды на успех в Суперфинале Евролиги?
— Нам будет непросто, потому что уровень пляжного футбола в Европе крайне высок. Даже в дивизионе В можно увидеть по-настоящему классные матчи. Каждый матч будет трудным для нас, но мы собираемся бороться.
— Раньше вы возглавляли команду Ирана. Работать со сборной Беларуси легче?
— Думаю, что да. Стиль жизни в этих странах сильно отличается, и мне было легче адаптироваться к условиям и традициям Беларуси, там я чувствую себя свободнее. Мне ближе культура и менталитет белорусского народа.
— На этапе в Москве вы были вместе с женой. Насколько удобно совмещать работу в пляжном футболе и личную жизнь?
— С этим нет проблем. Пляжный футбол даёт отличные возможности посетить новые красивые места, погрузиться в весёлую и беззаботную атмосферу. Конечно, иногда приходится на какое-то время разлучаться с семьёй и полностью концентрироваться на подготовке команды, но это рабочий момент, не вижу ничего страшного в этом.