Не важно, кто против тебя, если ты – лучший
Эрик Кантона
Оставить заявку
Ассоциация «Федерация пляжного футбола» Республики Беларусь
Меню
Группа Вконтакте
 
Международный рейтинг
Мировой рейтинг
Европейский рейтинг
1.
Brazil
4263
2.
Portugal
3185
3.
Iran
3011
4.
Russia
2734
5.
Tahiti
2612
24.
Chile
630
25.
Morocco
621
26.
Belarus
614
27.
Hungary
597
28.
England
590
1.
Portugal
3185
2.
Russia
2734
3.
Italy
2563
4.
Switzerland
2080
5.
Poland
983
6.
Spain
881
7.
Ukraine
869
8.
Belarus
614
9.
Hungary
597
10.
England
590
Полный рейтинг
Мультимедиа

«Цёплыя ўзаемаадносіны з заўзятарамi не даюць права не аддзякаваць гульнёй». Трэцi запiс блога Валерыя Макарэвiча

У чарговым запiсе галкiпер нашай зборнай падводзiць вынi маскоўскiх гульняў, выражае рэспект заўзятарам i распавядае пра жарты, якiя пануюць у камандзе.

Першы запiс блога 

Другi запiс блога

Можа год ці два таму, падводзячы вынiкi чарговага этапу Еўралігі, пасля якога мы вярнуліся б з шасцю баламі, магчыма, я быў бы задаволены. Але на дадзены момант на шляху на радзіму лавіў сябе на думцы, што нечага не стае ў нашай скарбонцы, якая павінна звінець крыху гучней пасля мінулых гульняў. Хтосьцi можа сказаць, што саступiлі гаспадарам і адной з найлепшых камандаў у пляжцы, таму нічога страшнага. Але на мой погляд, каб выйсці на новы ўзровень, трэба чапляцца за кожную магчымасць перамагчы і набіраць максімальна мажлівую колькасць ачкоў у кожным матчы, нягледзячы на ўзровень суперніка. Тады выпрацуецца псіхалогія пераможцаў, якая адчыніць дзверы да будучых вiкторый нашай зборнай.

Тое, што мы ў гэтым сезоне здольныя на ўсё, паказала першая гульня, якая была, пэўна, самай відовішчнай на этапе ў нашым выкананні. Пачатак сустрэчы са швейцарцамi быў за намі. Усё, да чаго рыхтаваліся, атрымлiвалася. У выніку пасля першай трэці – 2:0 на нашу карысць. Але другі перыяд нечакана выбіў нас з раўнавагі. Выхад Отта ў якасці брамніка парушыў спакой у нашых дзеяннях. У гэтае імгненне мы выглядалі разгубленымі і збянтэжанымі. Добра, што адпусцілі швейцарцаў толькі на адзін мяч, бо невядома, чым бы ўсё скончылася. Другі перапынак на нас моцна паўплываў. Трэнеры падказалі, якім чынам лепей сустракаць нападаючага ў пальчатках і выкарыстоўваць яго слабыя бакі як галкiпера. Незадаволеныя лікам на табло, мы рашуча пачалі біць з кожнай кропкі пляцоўкі, гэтым самым прымусілі Отта займацца непасрэднымі абавязкамі кіпера, да якіх ён не надта прыстасаваны. Мяркую, ў гэтыя моманты ён вельмі шкадаваў, што няма асноўнага варатара Валянціна Яггі, у якога не атрымалася прыехаць на этап у Маскву. Гэта, вядома, значная страта. Наша каманда хваляванняў на гэты конт не выказвала, а працягвала дамагацца сваёй мэты вельмі натхнёна. На жаль, без страты не абышлося і ў складзе нашай зборнай. У адным з эпізодаў Дзмiтрый Камзолаў пайшоў на перахоп доўгай перадачы ў напрамку нападаючага. Магчыма, ён ужо ведаў, што можа чакаць, калі ён пойдзе да канца. Дзiма атрымаў моцны ўдар у твар i выратаваў каманду ад шматверагоднага пятага мяча і нервовай канцоўкі. Далей было выдаленне, помста за крыўду партнёра ў выглядзе восьмага мяча і хвалявальныя хвіліны чакання навінаў з бальніцы. Нажаль, пашкоджанне не дазволіла Каме прыняць удзел у наступных гульнях. Уся каманда вельмі ўдзячна Дзмiтрыю за яго ўчынак. Жадаем хутчэй паправіцца і вярнуцца ў склад.

 

Вікторыя ў другой сустрэчы рабіла нас пераможцамі этапу і амаль забяспечвала выхад у Суперфінал, таму настрой быў выдатны. Яшчэ больш натхнілі нас на гульню з гаспадарамі заўзятары, якія прыехалі ў гатэль падчас сняданку. Як заўсёды дабразычлівыя, у гуморы і з усмешкамі. А на гэты раз яшчэ і з падарункамі для былых імяніннікаў. Такія цёплыя ўзаемаадносіны не даюць нам права не аддзякаваць сваёй гульнёй.

 

Зразумела, што падчас матча з расiянамi колькасная перавага заўзятараў была не на нашым баку, але гучная падтрымка адчувалася. Хутчэй за ўсё, гэта яна нам не дала скласці рукі пры ліку 0:2. Дзякуючы агульным намаганням, мы аднавілі раўнавагу, і ў нейкі момант расіяне выглядалі разгубленымі. Нажаль, мы не здолелі гэтым скарыстацца. Далей здарыўся спрэчны стандарт, дзе ў чарговы раз усе, акрамя судзі, бачылі, што парушэння не было. Вельмі шкада, калі лёс такога супрацьстаяння вырашае памылка рэферы. Трэнеры нас засцярожвалі ад гэтага, прасілі не даваць нават дробнай магчымысці суддзям паўплываць на гульню. Але ў такой дынамічнай сустрэчы заўсёды знойдзецца хоць адна зачэпка. А далейшая страта самавалодання некаторых з нас – таксама марная трата часу. З майго боку трэба было не сварыцца з суддзёй, а засяродзіцца на адбіцці штрафнога. Можа, гэтых эмоцый і не хапіла, каб выратаваць каманду. Паспрабуем у будучым быць больш трывалымі.

 

Хаця трэба аддаць належнае, мы паспрабавалі вярнуцца ў гульню і стварылі некалькі магчымасцяў для ўзяцця варот. Чаго толькі варты ўдар Іллі Савіча за 12 сэкундаў да канца і неверагоднае выратаванне Чужкова, які, дарэчы, бліскуча правёў этап і заслужанна стаў лепшым брамнікам.

На апошнюю гульню з грэкамі, якiя займалi апошні радок, было цяжка настроіцца. Нам давялося гуляць у шэсць палявых, а таксама пасля дажджу, які зрабіў пясок вязкім. Але на мой погляд, мы трымалі гульню пад кантролем і толькі напрыканцы сустрэчы заставілі хвіліну пахвалявацца трэнерскі штаб і заўзятараў. Як бы там ні было, а тры балы набралі. А пасля першага этапу з шасцю пунктамi можна з вялікай верагоднасцю разлічваць на пападанне ў Cуперфінал. Па праўдзе кажучы, мы і не разглядалі варыянт таго, што не трапім у васьмерку мацнейшых. Таму маскоўскi этап можна занесці ў актыў.

Пасля завяршэння матчу Расіі са Швейцарыяй, дзе мы яшчэ цешылі сябе магчымай перамогай на этапе, адбылася цырымонія ўзнагароджання лепшых гульцоў. Як вядома, там знайшлося месца і для нашага Ігара Брыштэля як лепшага бамбардзіра. Зразумела, мы яго павіншавалі ўсе разам, але Іван Канстанцінаў асмеліўся зазначыць, што ўся каманда працуе, а лаўры забірае Брыштэль. Ігар пасля гучнага рогата адказаў, што не можа пярэчыць ужо гульцу чэмпіяната Расіі. Такія жарты заўсёды ўздымаюць агульнакамандны настрой і падтрымліваюць прыемную атмасферу. Будзем спадзявацца, што такі лагодны і дабрадушны стан захаваецца да наступных спаборніцтваў і паспрыяе паспяховым выступленням.

Да наступнага запiсу блога вы можаце падрыхтаваць свае пытаннi для Валерыя ў нашай суполцы Укантакце. Welcome!

Фота:
beachsoccer.com